Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Содержание экзамена по учебному предмету “История Беларуси”

Выпускны экзамен па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» (далей – выпускны экзамен) праводзіцца па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай ацэньвання ўзроўню засваення вучнямі зместу адукацыі па вучэбным прадмеце.

Выпускны экзамен праводзіцца ў вуснай форме па білетах, распрацаваных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбных праграм па гісторыі Беларусі (VI–IX класы) для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Экзаменацыйны білет складаецца з двух пытанняў. Змястоўна першыя і другія пытанні білетаў ахопліваюць гістарычны перыяд са старажытных часоў да сучаснасці.

Першыя пытанні білетаў накіраваны на праверку засваення вучнямі найважнейшых падзей гісторыі Беларусі і прадугледжваюць вуснае ўзнаўленне вывучанага вучэбнага матэрыялу. Адказ на першае пытанне білета павінен уключаць (у залежнасці ад зместу пытання): апісанне ўказаных гістарычных фактаў, азначэнні гістарычных паняццяў, характарыстыку гістарычных асоб, якія мелі дачыненне да названых гістарычных падзей, тлумачэнне найбольш істотных прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі. Адказ на першае пытанне білета павінен суправаджацца (пры магчымасці) лакалізацыяй гістарычных падзей на гістарычнай карце.

На выпускным экзамене па гісторыі Беларусі вучні могуць карыстацца вучэбнымі насценнымі картамі і рэпрадукцыямі мастацкіх твораў.

Другія пытанні білетаў накіраваны на праверку ўменняў вучняў працаваць з рознымі крыніцамі гістарычнай інфармацыі (фрагмент дакумента, картасхема, табліца, дыяграма, фрагмент артыкула, ілюстрацыя, іншыя крыніцы). Пры адказе на другое пытанне білета вучні аналізуюць прапанаваныя 3 (тры) крыніцы інфармацыі і выконваюць 4 (чатыры) заданні да іх.

Для падрыхтоўкі да адказу на выпускным экзамене вучню адводзіцца не больш за 30 хвілін.

Члены экзаменацыйнай камісіі слухаюць адказ вучня па двух пытаннях білета, не спыняючы яго адказу. У выпадку няпоўнага адказу вучню могуць быць прапанаваны дадатковыя пытанні ў межах вучэбнага матэрыялу, прадугледжанага білетам.

У выпадку, калі вучань не адказаў па білеце, экзаменацыйная камісія можа па яго просьбе дазволіць адказаць па іншым білеце. Пры гэтым у пратакол выніковага іспыту ўносіцца адпаведны запіс. Пытанне аб зніжэнні адзнакі вучню ў гэтым выпадку вырашае экзаменацыйная камісія.

Адказ на кожнае пытанне білета ацэньваецца па 10-бальнай шкале. Адзнака за экзамен выстаўляецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак, атрыманых вучнем за адказ на кожнае пытанне білета, з прымяненнем правілаў матэматычнага акруглення.

Адзнакі, атрыманыя вучнямі на выпускным экзамене, аб’яўляюцца вучням пасля завяршэнні выпускнога экзамену.

Разделы сайта