02.03.2024
2 сакавіка ў школе прайшло мерапрыемства “Беларусы – таленавіты народ”. Вучні пазнаёміліся з народнымі рамёствамі роднага краю, наведалі выставу вышываных работ былой настаўніцы Максімук Н.А. З вялікім задавальненнем выканалі малюнкі беларускіх матываў, зрабілі лялек-абярэгаў.