Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Экзаменационные билеты по истории Беларуси

Білеты

для правядзення абавязковага выпускнога экзамену

па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі,

у тым ліку для правядзення экзамену ў парадку экстэрнату,

па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі»

2022/2023 навучальны год

Білет № 1

1. Старажытныя людзі на тэрыторыі Беларусі: засяленне тэрыторыі, занятак, асноўныя вынаходствы і адкрыцці, рэлігійныя вераванні.

2. Практычнае заданне. Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь.

Білет № 2

1. Полацкае і Тураўскае княствы ў X–XII стст.: тэрыторыя, дзеянні князёў па ўмацаванні княстваў, раздробленасць Полацкай і Тураўскай зямель.

2. Практычнае заданне. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

Білет № 3

1. Хрысціянізацыя беларускіх зямель у X–XIII стст.: прычыны і значэнне прыняцця хрысціянства, рэлігійныя дзеячы-асветнікі.

2. Практычнае заданне. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

Білет № 4

1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага: прычыны аб’яднання беларускіх і літоўскіх зямель у адной дзяржаве, шляхі ўваходжання беларускіх зямель у ВКЛ.

2. Практычнае заданне. Развіццё навукі, адукацыі, культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь.

Білет № 5

1. Барацьба з агрэсіяй крыжакоў у XIII–XV стст.: Уладзімір Полацкі, Давыд Гарадзенскі, Андрэй Полацкі, «Вялікая вайна» і Грунвальдская бітва.

2. Практычнае заданне. Развіццё культуры ў БССР у другой палове 1940-х – 1980-ыя гг.

Білет № 6

1. Францыск Скарына – беларускі першадрукар, асветнік: жыццёвы шлях, філасофскія, рэлігійныя погляды, кнігавыдавецкая дзейнасць. Паслядоўнікі Францыска Скарыны (С. Будны, В. Цяпінскі, П. Мсціславец, М. Сматрыцкі).

2. Практычнае заданне. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у другой палове 1940-х – 1980-ыя гг.

Білет № 7

1. Беларусь у перыяд Айчыннай вайны 1812 г.: баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі, адносіны да вайны розных слаёў насельніцтва, вынікі вайны для Беларусі.

2. Практычнае заданне. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 1940-х – 1980-ыя гг.

Білет № 8

1. Люблінская унія: прычыны, умовы, значэнне для беларускіх зямель. Барацьба ВКЛ за захаванне самастойнасці. Статут ВКЛ 1588 г.

2. Практычнае заданне. Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Білет № 9

1. Фарміраванне беларускай народнасці ў XIV–XVIII стст.: прыметы народнасці, асаблівасці іх фарміравання ў беларусаў, паходжанне назвы «Белая Русь».

2. Практычнае заданне. Уклад беларускага народа ў перамогу над нацысцкай Германіяй. Ураджэнцы Беларусі на франтах Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.

Білет № 10

1. Аграрная рэформа 1861 г., Сталыпінская рэформа на беларускіх землях: асноўныя мерапрыемствы, асаблівасці правядзення, вынікі і значэнне.

2. Практычнае заданне. Вялікая Айчынная вайна ў гістарычнай памяці беларускага народа.

Білет № 11

1. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. і Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі: асноўныя падзеі, беларускі нацыянальны рух.

2. Практычнае заданне. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Білет № 12

1. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны: асноўныя падзеі, вынікі і наступствы для беларускіх зямель.

2. Практычнае заданне. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР.

Білет № 13

1. Беларусь падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.: асноўныя падзеі, асаблівасці, першыя сацыялістычныя пераўтварэнні.

2. Практычнае заданне. Партызанскі рух і падпольная барацьба на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Білет № 14

1. Стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі (ССРБ): прычыны, асноўныя падзеі, значэнне.

2. Практычнае заданне. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў 1941–1944 гг. Палітыка генацыду насельніцтва Беларусі.

Білет № 15

1. Беларусь у гады польска-савецкай вайны 1919–1921 гг.: асноўныя падзеі, вынікі і наступствы.

2. Практычнае заданне. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі.

Білет № 16

1. Палітыка беларусізацыі: асноўныя мерапрыемствы і вынікі. Асноўныя дасягненні навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў БССР у 1920–1930-я гг.

2. Практычнае заданне. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі ў Беларусі і іх значэнне.

Білет № 17

1. Індустрыялізацыя і калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР у другой палове 1920-х – 1930-я гг.: прычыны, асаблівасці правядзення, вынікі, значэнне.

2. Практычнае заданне. Станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Удзел БССР у стварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі БССР.

Білет № 18

1. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939 гг.): эканамічная, нацыянальная палітыка польскіх улад. Нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі.

2. Практычнае заданне. Культура Беларусі ў XIX – пачатку XX ст. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі.

Білет № 19

1. Подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: абарончыя баі летам 1941 г., партызанскі і падпольны рух.

2. Практычнае заданне. Наш край у XIII–XVIII стст.

Білет № 20

1. Генацыд насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: план «Ост», германскі «новы парадак», карныя аперацыі на акупаванай тэрыторыі Беларусі.

2. Практычнае заданне. Развіццё культуры на беларускіх землях у XIV–XVIII ст.

Білет № 21

1. БССР у другой палове 1940-х – 1980-ыя гг.: асноўныя дасягненні ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця.

2. Практычнае заданне. Падзелы Рэчы Паспалітай, уваходжанне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі, змены ў становішчы розных пластоў насельніцтва Беларусі.

Білет № 22

1. БССР у другой палове 1940-х – 1980-ыя гг.: асноўныя дасягненні ў галіне адукацыі, навукі, культуры.

2. Практычнае заданне. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XIX – пачатку ХХ ст.

Білет № 23

1. Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь: Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, увядзенне пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскія рэферэндумы.

2. Практычнае заданне. Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XIV–XVIII стст.

Білет № 24

1. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь: удзел у дзейнасці ААН, інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.

2. Практычнае заданне. Гаспадарчае жыццё беларускіх зямель у ІХ–XIII стст. Шляхі ўзнікнення гарадоў, іх роля.

Білет № 25

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь: прыярытэты дзяржаўнай палітыкі, дасягненні ў галіне прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы.

2. Практычнае заданне. Усходнія славяне на тэрыторыі Беларусі: рассяленне, асноўны занятак, племянныя княствы, кіраванне імі.

Разделы сайта